„Вайна, як неперажытая траўма ў псіхіцы беларусаў”



Падзеі апошняй вайны дагэтуль не маюць супольнай адзнакі ва ўсяго беларускага грамадства. Другую сусветную вайну, як непераасэнсаваную дагэтуль траўму для беларускай нацыі, абмеркавалі гісторыкі ў Менску на паседжанні Клубу вуснай гісторыі.

Гаворыць Андрэй Мастыка:

— Ідэя самога клуба — гэта спроба з аднаго боку папулярызаваць вусную гісторыю, а з іншага — падняць нейкія даследчыя тэмы. Была тэма вайны і траўмы, гэтай ваеннай і пасляваеннай траўмы для беларусаў. Траўма — гэта нейкая шырокая падзея, якая выбівае чалавека з пэўнай звычайнай каляіны. Яна можа насіць як фізічныя так і духоўныя наступствы для чалавека. І якая далей аказвае ўздзеянне на ягоны наступны лёс, на псіхічнае, маральнае развіццё гэтага чалавека.

Паседжанне Клуба вуснага гісторыка традыцыйна адбылося ў Гістарычнай майстроўні імя Леаніда Левіна. Гэта апошняя ў сёлетнім сезоне імпрэза, якая там праходзіць. Майстроўня знаходзіцца ў двух ацалелых будынках Менскага габрэйскага гета.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя