Вайна з прадпрымальнікам за абарону сваіх інтарэсаў пакупніка



4 месяцы пакупнік акумулятара для трактара Валер Білібуха змагаўся з бярозаўскім прадпрымальнікам Юрыем Нікішкіным, каб даказаць, што купленая рэч мае заводскі брак і належыць замене або вяртанню грошай. Прадпрымальнік не прывык ісці насустрач сваім кліентам. Самае большае, што прапаноўваў – гэта замену на ўжо ўжываны акумулятар або адпраўляў чалавека ў суд. Кажа Валер Білібуха:

Бярэ праз паўгода і дапісвае ў гарантыйным талоне чырвоным, што на сельскагаспадарчую тэхніку гарантыя 6 месяцаў. Ён нават не выйшаў са свайго працоўнага месца, не падышоў да маёй машыны, не праверыў нагрузачную вілку і колькі выдае генератар. Ён адказаў мне: «Звяртайся ў суд».

Паводле грамадскага актывіста Анатоля Сахарушы, які быў падключаны да вырашэння канфлікту, Нікішкін упершыню сустрэў такі адпор, бо нашы людзі звычайна стараюцца пазбягаюць канфліктаў.

У яго ўжо адпрацаваны такі метад – навешаць локшыны на вушы. Зараз людзі не толькі не ведаюць законаў, але яны і ведаць не хочуць іх, каб нават абараніць свае правы.

Па словах Валеры Білібухі, спадар Нікішкін павінен вярнуць 179 рублёў за акумулятар, 200 рублёў за экспертызу і іншыя выдаткі пакупніка. Акрамя грошай, аўтарытэт сумленнага прадпрымальніка, якому можна верыць, Нікішкін таксама страціў. Дзейсную дапамогу таксама аказала ўпаўнаважаная па абароне правоў спажыўцоў Бярозаўскага райвыканкама Ірына Гейц.

[Not a valid template]

Поўны гук слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя