Валанцёраў „Краіны для жыцця” абвінавацілі ў экстрэмізме



Выставілі абвінавачванні тром валанцёрам фонда „Краіна для жыцця”. 9 ліпеня затрымалі 41-гадовага Антона Сташэўскага, 37-гадовую Марыну Дуброўскую і 46-гадовую Юлію Сырых. Разам з імі была затрыманая 44-гадовая валанцёрка Таццяна Астроўская.

Як паведамляе „Вясна”, у панядзелак ім усім выставілі абвінавачванні па артыкуле „Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання” (арт. 361-2 КК). Валанцёрам пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Сташэўскі, Дуброўская, Сырых і Астроўская знаходзяцца ў СІЗА № 1 у Менску. Іх узялі пад варту на 2 месяцы.