Летнік у Лучаі запрашае валанцёраў



З 20 па 30 жніўня ў Лучаі Пастаўскага раёна пройдзе валанцёрскі летнік, на які запрашаецца ўся зацікаўленая моладзь. Як кажа ксёндз Мікалай Ліпскі, моладзь будзе і адпачываць, і працавць на карысць касцёла.

kostel-1

– Будзем аднаўляць Лучайскія могілкі, будзем жыць каля Плябані, каля возера. Ёсць магчымасць і адпачыць добра і зрабіць добрую справу. Запрашаем, калі хто жадае.

Па словах ксяндза Мікалая Ліпскага, той, хто прыедзе ў летнік, зможа пабываць 24 жніўня на моладзевым фэсце. У гэты дзень будуць бласлаўляць навучэнцаў, таксама выступяць моладзевыя гурты і спевакі.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]