Валер Білібуха: Гэта нашая супольная перамога



Адзіны незалежны дэпутат Першамайскага сельвыканкама ў Бярозаўскім раёне Валер Білібуха дзякуе сваіх выбаршчыкаў, сяброў ініцыятыўнай групы і тых дэмакратычных прадстаўнікоў, якія былі наглядальнікамі і сябрамі ўчастковых выбарчых камісій. Без іх дапамогі яму не ўдалося б працягнуць дэпутацкі мандат яшчэ на 4 гады.

„Нягледзячы на перашкоды ўлады, агульнымі высілкамі пазіцыі адваёваны,” – кажа Валер Білібуха.

– За свае ўласныя грошы выдаў улёткі са сваёй праграмай. Людзі гэта пачыталі і зразумелі. Сам разносіў ваю праграму са сваімі сябрамі з ініцыятыўнай групы з дома ў дом. Размаўлялі з людзьмі, таму што людзі ў Першамайскім мяне кепска ведаюць. Улады мяне ачарнілі. Яны распаўсюджвалі ўсялякі бруд пра мяне, каб толькі я не стаў дэпутатам. Мне ўрэзвалі яўку галасоў. Там, дзе за мной людзі масава ішлі, улады вырашылі „ўпарадкаваць” межы маёй акругі – адрэзалі тыя „небяспечныя” мясціны ад мяне.

Паводле Валера Білібухі, яму ўдалося застацца дэпутатам сярод тых людзей, дзе ён нарадзіўся, рос, сталеў, мае шмат сяброў і дзе людзі яго добра ведаюць і ўдзячны за дапамогу ў мінулы дэпутацкі тэрмін. Яшчэ важным было ўключэнне па адным апазіцыянеры на яго ўчастках у выбарчыя камісіі.

Выбары ў Бярозаўскім раёне – гэта шулерская гульня на ўзроўні райвыканкама з благаславення вобласці і самой Лідзіі Ярмошынай, упэўнены Білібуха.

Цалкама матэрыял у гукавым фармаце:

Беларускае Радыё Рацыя