Валер Дранчук: Вырубка грабаў пад Нясвіжам – вырубка нашай традыцыі



Пад Нясвіжам невядомыя высеклі алею старых грабаў пры дарозе Амлынцы – Сейлавічы.

Сітуацыю каментуе нясвіжскі эколаг і краязнаўца Валер Дранчук, які і выявіў вынішчэнне алеі:

 – Гэта грабавыя “калоны” былі, і, безумоўна, гэта ўсё тое, што называецца высокім словам “эстэцтва” тых ляснічых, якія былі да 1939 года. Яны выраслі недзе вышынёю пяць паверхаў, яны былі бачны здалёк. Едзеш за кіламетр, і ты іх ужо бачыш, яны ўзвышаліся. Канешне, гэта была адметная рыса рэкрэацыі, можа самая адметная.

Валер Дранчук рыхтуе адпаведны запыт у раённую пракуратуру Нясвіжа, каб атрымаць афіцыйную інфармацыю аб тым, хто і з якой мэтай вырубіў грабавую алею ля ўрочышча Вінклераўшчына.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Валера Дранчука