Валер Карбалевіч: Лукашэнка перажывае моцны шок



Што адбываецца ў галаве Лукашэнкі? На думку палітаглядальніка Валера Карбалевіча, гэты чалавек перажыў і працягвае перажываць моцны шок.

 – Гэта сапраўды для яго трагедыя. Чалавек, які сапраўды быў калісьці народным любімцам, які быў кумірам грамадства, раптам за некалькі месяцаў ператварыўся ў чалавека, якога мякка кажучы не любіць большасць беларускага грамадства. Ён імкнецца толькі сілавым чынам вырашыць гэты канфлікт.

Дзеля таго, каб задушыць пратэст, Лукашэнка гатовы разбурыць шмат якія функцыі дзяржавы. Яму ўжо нават нецікава, у якім вобразе застацца ў гісторыі, лічыць Карбалевіч.

Нагадаем, што паслявыбарчыя пратэсты ў Беларусі цягнуцца амаль 60 дзён.

Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя