Валеры Шчукін трапіў у шпіталь



Вядомы беларускі праваабаронца суткі не прыходзіў у прытомнасць. Пра гэта паведаміў грамадскі актывіст Алег Корбан. Зараз ён больш-менш у форме — паведаміў актывіст.

– Здарылася бяда. Ён ішоў па вуліцы і паваліўся. Адразу трапіў у шпіталь і больш чым суткі не прыходзіў у прытомнасць. І пасля гэтага быў накіраваны ў вайсковы шпіталь, які знаходзіцца ў цэнтры Менска каля завода “Гарызонт”. Там па-сённяшні дзень знаходзіцца. Можна сказаць, што і да гэтага такія выпадкі здараліся, калі ён падаў. Ён падаў і праз некаторы час, недзе праз хвілінаў 5, прыходзіў у прытомнасць, і ўсё было добра. Ён кажа, што ўжо здароўе не тое.

Нагадаем, за палітычную і праваабарончую дзейнасць Валеры Шчукін быў пакараны кіруючым рэжымам трыма крымінальнымі судзімасцямі і мноствам адміністрацыйных прысудаў.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя