Валеры Шчукін трапіў у шпіталь



Вядомы беларускі праваабаронца Валеры Шчукін суткі не прыходзіў у прытомнасць. Пра гэта паведаміў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы „Фэйсбук” грамадскі актывіст Алег Корбан.

„Наведалі Валерыя Шчукіна, які ўжо некалькі дзён знаходзіцца ў шпіталі – паваліўся на вуліцы, суткі не прыходзіў у прытомнасць. Зараз ён больш-менш у форме. Дарэчы, запрасілі яго на Форум палітвязняў 16 кастрычніка, калі будуць сілы, абяцаў схадзіць”, – напісаў Алег Корбан.

Нагадаем, за палітычную і праваабарончую дзейнасць Валеры Шчукін быў пакараны кіруючым рэжымам трыма крымінальнымі судзімасцямі і мноствам адміністрацыйных прысудаў.