Валеры Сляпухін: Аўтарытэт інстытута мясцовых саветаў вельмі нізкі



Незалежны кандыдат у дэпутаты 28-га склікання Валеры Сляпухін прагназуе не больш за 25% яўкі ад агульнай колькасці выбарцаў. Паводле гомельскага кандыдата, які вылучаўся шляхам збору подпісаў, насельніцтва не выказвае цікавасці да выбараў.

– Ведаючы фактычна неработу мясцовых дэпутатаў, ад якіх няма чаго чакаць. То бок такі ўзровень недаверу і да дэпутатаў, і да кандыдатаў у тым ліку. І чакаць, што гэты інстытут камусьці патрэбны, казаць цяжка. І так будзе пакуль штосьці не зменіцца, каб гэтыя дэпутаты, якія фармальна лічацца, маглі мець нейкую рэальную магчымасць на штосьці ўплываць. Але пакуль гэтай функцыяй мясцовыя саветы не валодаюць.

На Гомельшчыне ў спісы для выбарцаў для галасавання ўвайшлі больш за мільён грамадзян. Усяго па вобласці будуць выбіраць больш за тры з паловай тысячы дэпутатаў.

Беларускае Радыё Рацыя