Валянцін Лазарэнкаў: Найбольш вострае пытанне – працаўладкаванне



Пружанская арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) пачала рыхтавацца да выбараў. На справаздачна-выбарчым сходзе адбылося галасаванне за кандыдатуру на выбары ў Палату Прадстаўнікоў. Ёю абрана сябра партыі з Бярозы Таццяна Тарасевіч. Быў акрэслены шэраг задач, над якімі патрэбна працаваць, кажа намеснік старшыні Берасцейскай абласной сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валянцін Лазарэнкаў:

– Новыя працоўныя месцы з аплатай ад 600 і болей рублёў не існуюць. Жыццёвыя ўмовы павінны быць годнымі. Яны на сённяшні дзень не з’яўляюцца такімі. У мінулым годзе ў нас толькі каля 2000 чалавек з’ехалі ў Польшчу з Берасцейскай вобласці. Дык сёння мы канстатуем пра 20 000. Гэта болей у 10 разоў. Гэта тое пытанне, якое варта абмяркоўваць, калі будзем удзельнічаць у выбарах у парламент.

Паводле Валянціна Лазарэнкава, зараз людзі не ведаюць сваіх дэпутатаў. Таму што назначаныя ў дэпутаты персоны толькі прасіджваюць штаны. Іх не цікавяць праблемы адукацыі, медыцыны, сацыяльнай палітыкі. Цяперашніх назначэнцаў цікавіць толькі асабісты дабрабыт.

Беларускае Радыё Рацыя