Валянцін Лазарэнкаў: Наўрад ці магчыма пакараць так шмат людзей



20 лютага – апошні тэрмін, да якога можна ўплаціць падатак за так званае „дармаедства”. Аднак берасцейцы не спяшаюцца выконваць дэкрэт. “Большасць позваў з падаткавай людзі атрымалі незаконным спосабам, яны за іх не распісваліся”, – звяртае увагу старшыня берасцейскай абласной арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу Валянцін Лазарэнкаў.

– Як мяркуе шараговы грамадзянін: навошта мне ісці выконваць дэкрэт, калі ён парушае Канстытуцыю , іншыя заканадаўчыя акты, працоўны кодэкс. У нас па закону Кастытуцыя вышэй за нейкія дэкрэты. То магчыма, яны так разважаюць, я буду змагацца за свае правы пасля таго як будуць прымененыя нейкія штрафныя санкцыі, пра якія сёння мы нічога рэальна не ведаем.   

Як падкрэсліў Валянцін Лазарэнкаў, паколькі так званы “падатак на дармаедства” не заплаціла пераважная частка грамадзян, то і судовы канвеер запусціць будзе немагчыма. Гэта значыць, што ўлады не змогуць пакараць такую вялікую колькасць людзей.

Беларускае Радыё Рацыя