Валянціну Аскірку прысудзілі 10 сутак
Міжнароднаму сакратару Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Валянціну Аскірку прысудзілі 10 сутак арышту. Валянціна прызналі вінаватым паводле артыкулу 24.23 («парушэнне парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў»). Прысуд 18 лістапада вынес суд Ленінскага раёну Гародні.

Нагадаем, мужчына быў затрыманы 16 лістапада — яго забралi з заняткаў у прыватнай школе, дзе ён выкладаў. Аскірка быў выкладчыкам гарадзенскага Купалаўскага ўніверсітэта і ў мінулым жніўні падпісваў заяву супраць гвалту сілавікоў. Пасля гэтага яго звольнілі.
