Валянціну Стэфановічу працягнулі тэрмін утрымання пад вартай



У сваім лісце намеснік старшыні «Вясны» і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч піша, што расследаванне па «справе „Вясны”» можа быць скончанае да траўня.

«Працягнулі меру стрымання мне да 14 сакавіка. Следчы сказаў, што да траўня можа справу закрыюць і я пачну азнаямленне з матэрыяламі. Увогуле сядзець мне тут яшчэ доўга, можа да чэрвеня-ліпеня — каля году. Гэта з усімі працэдурамі — судамі і інш. Так што, час ідзе ўжо на змяншэнне, ну а што будзе на судзе — час пакажа», — напісаў Валянцін Стэфановіч.

[manual_related_posts]