Вандроўкі замест офіснай працы



Берасцейскі клуб аматараў падарожжаў “Вандроўнік” зладзіў сустрэчу з Аляксеем Кандраценкам і Наталляй Сікорай. Маладыя людзі змянілі офісную працу на падарожжы аўтаспынам і пасля сваёй вандроўкі, якая цягнулася 14 месяцаў, вырашылі падзяліцца досведам:

– Вандроўка заўсёды была часткай нашага жыцця. У сваё офіснае жыццё мы заўсёды ўключалі падарожжа, і ў выніку прыярытэты вымушаны былі пераразмеркаваць.

– Мы вырашылі, што хочам больш вандраваць. Дагэтуль мы на выхадныя, адпачынкі выходзілі або выязджалі кудысьці аўтаспынам, самалётам, але нам гэтага было мала.

– Наша апошняя вандроўка цягнулася 14 месяцаў без перапынкаў. За гэты час мы наведалі 34 краіны і больш за 400 гарадоў. Для гэтага нас спатрэбілася 1559 машын, 36 матацыклаў і 6 лодак.

Аляксей і Наталля вядуць уласны блог у Instagram, прысвечаны сваім падарожжам. У ім маладыя людзі дзеляцца сваім досведам і фотаздымкамі месцаў, дзе ім удалося пабываць. Берасцейская сустрэча адбылася пры падтрымцы культурнага цэнтра “Грунтоўня”.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота аўтара