Варона скрала ў эстонца пашпарт на мяжы з РФ
Год таму
Варона скрала пашпарт у грамадзяніна Эстоніі падчас праходжання расейскай мяжы ў Івангорадзе Ленінградскай вобласці.
Як паведамілі прадстаўнікі Паўночна-Заходняга мытнага ўпраўлення, птушка вырвала дакумент з рук эстонца і паляцела. Супрацоўнікі мытні паспрабавалі злавіць варону пры дапамозе сабак, але не змаглі выявіць птушку.
Пашпарт знайшлі праз некалькі дзён. Варона вырвала з яго адну старонку і кінула недалёка ад мытнага пункта.