Варта ў Курапатах працягваецца



Намаганнямі дэмакратычнай супольнасці ўвага да рэстарацыі “Поедем поедим” ля мемарыяла Курапаты  не слабне.

Кажа ўдзельнік акцыі 9-га верасня ў Курапатах старшыня рады Баранавіцкага Таварыства беларускай мовы Мікалай Падгайскі:

– Адбываўся мітынг. Ішлі наведнікі групамі, нават з дзецьмі. І мы крычалі хорам: ”Ганьба, ганьба!”  Ім было вельмі непрыемна, яны паадварочваліся.

Аляксей Янукевіч: Трэба працаваць з грамадскай думкай адносна таго, што, сапраўды, гэты бізнес, сама ўстанова і нават наведвальнікі глыбока парушаюць базавыя маральныя нормы.

Як стала вядома пасля акцыі 9 верасня, курапацкая варта працягнецца да Дзядоў. Работа партыі БНФ у юрыдычным кірунку будзе працягвацца да дасягнення вынікаў па абароне Курапатаў. 

Беларускае Радыё Рацыя