Варта зрабіць прышчэпку супраць адру пры планаванні паездак за мяжу



Санэпідслужба Менска рэкамендуе зрабіць прышчэпку супраць адру пры планаванні паездак у краіны, дзе рэгіструюцца выпадкі захворванняў, паведаміла на аператыўнай нарадзе ў мэрыі галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Менска Нэлі Гіндзюк.

Паводле звестак Еўрапейскага цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў, сітуацыя па адры ў еўрапейскім рэгіёне застаецца нестабільнай. Па пытаннях мэтазгоднасці імунізацыі спецыялісты цесна ўзаемадзейнічаюць з тураператарамі. „Праведзеная сумесна з лячэбнай сеткай работа ў адносінах да больш як 9,5 тыс. жыхароў горада, якія знаходзіліся ў верагодным кантакце з хворымі на адзёр, рэалізацыя аператыўнага плана мерапрыемстваў, накіраваных на лакалізацыю ачагоў, далі магчымасць не дапусціць распаўсюджвання інфекцыі ў горадзе”, – сказала Нэлі Гіндзюк.

У цэлым па выніках паўгоддзя эпідэмічная сітуацыя ў Менску застаецца кантралюемай. У структуры захваральнасці пераважаюць інфекцыі, якія перадаюцца паветрана-кропельным шляхам, на другім месцы – кішэчныя інфекцыі. Каля 78 працэнтаў усіх выпадкаў вострых кішэчных інфекцый прыпадае на долю дзяцей. Часцей за ўсё хварэюць дашкольнікі. Асноўнымі прычынамі заражэння з’яўляюцца ўжыванне дрэнна вымытых агародніны і фруктаў, невыкананне правіл асабістай гігіены, парушэнне тэхналогіі гатавання страў, тэмпературных рэжымаў, умоў транспарціроўкі ў быце.

belta.by