Васілю Палякову нечакана вярнулі канфіскаваную тэхніку
19 гадоў таму
Гомельскаму грамадскаму дезячу Васілю Палякову нечакана вярнулі тэхніку, канфіскаваную некалькі дзён таму. “Алагічныя гульні нелегітымных”, – так адгукнуўся на дзеянні ўладаахоўных органаў палітык.
– Яны імкнуцца зараз зрабіць такую зачыстку. Тут сэнс не столькі ў тым, каб усіх пасадзіць, як было з актыўнымі ўдзельнікамі пратэстаў, колькі менавіта паралізаваць працу трэцяга сектара.
Васіль Палякоў – былы настаўнік гісторыі, экс-старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі, праваабаронца. За сваю грамадскую дзейнасць неаднаразова затрымліваўся і пераследваўся.
Беларускае Радыё Рацыя
