Вадзім Саранчукоў: Аднаўляем памяць – чаго не робіць дзяржава



Некалькі год грамадскія актывісты, краязнаўцы і гісторыкі займаюцца аднаўленнем памяці паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Апошнім прыкладам стала аднаўленне вялікга 6-мятровага крыжа на Лідчыне.

Пра адметнасць такой працы распавядае намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў:

– Актывісты – палітычныя і грамадскія, выконваюць функцыю дзяржавы. Тое, што беларуская дзяржава не рабіла, не робіць і не збіраецца рабіць. Мы абсалютна перакананыя, што без гэтай памяці няма ні перспектываў, ні будучыні.  І гэта менавіта тое, чаго не хапае сёння Беларусі – гонару, памяці, успамінаў. Мы аб’ядналіся, уласнымі сіламі вырабляем помнікі, крыжы,  шукаем месцы, звязаныя з паўстаннем. Усталёўваем, асвячаем, вяртаем у памяць людзей.

Палітык упэўнены, што ў бліжэйшы час таксама распачнуцца працы па аднаўленні крыжоў на Поразаўшчыне , дзе краязнаўцамі знойдзена месца, дзе адбываўся бой паўстанцаў з царскімі войскамі, а таксама месца базы паўстанцаў Каліноўскага.  

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня