Вечарына памяці Барыса Кіта



Вечарына памяці Барыса Кіта прайшла ў менскай сядзібе Таварыства беларускай мовы.

Распавядае біёграф сусветна вядомага навукоўца Лідзія Савік:

– Гэта для мяне было такое адкрыццё, што ўпершыню сутыкнулася з такім выдатным чалавекам, які дапамог Амерыцы паляцець на Месяц, які разлічваў траекторыю палёта. Ён і быў адным з вынаходнікаў касмічнага паліва, на якім караблі касмічныя сёння лятаюць у космас. Ён заўсёды ўваходзіў у эліту еўрапейскіх, амерыканскіх вучоных. 

Барыс Кіт быў актыўным дзеячом беларускага руху у міжваеннай Польшчы і пад нямецкай акупацыяй. На дзень сваёй смерці ён з’яўляўся самым старым беларусам у свеце, крыху не дажыўшы да 108-мі гадоў.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск