Ведай свае правы!



Адукацыйную сустрэчу з такой назвай правялі прадстаўнікі Беларускага Хельсінскага камітэту разам з сябрамі Свабоднага прафсаюзу Беларускага ў Пінску. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі грамадскага сектару, сябры прафсаюзаў, партыйныя актывісты, былыя дэпутаты ў мясцовыя саветы, моладзь, прадпрымальнікі ды іншыя. Расказвае адзін з галоўных арганізатараў мерапрыемства Валянцін Лазарэнкаў:

– Мы бачым ціск дзяржавы на грамадзян. Звычайна з боку міліцыі, падатковых органаў, адміністраці на вытворчасці на людзей аказваецца прэсінг, нягледзячы на тое, што парушаюцца канстытуцыйныя і міжнародныя акты. Таму людзі павінны не толькі ведаць свае правы, але і канкрэтна ведаць як іх абараніць на сённяшні дзень.

Сярод найбольш актуальных тэмаў, якія былі закранутыя ў межах сустрэчы, – для прадпрымальнікаў: “Як паводзіць сябе з кантрольнымі органамі”, для моладзі: “Як паводзіць сябе, калі вамі пачынае цікавіцца адміністрацыя адукацыйнай установы або прадпрыемства за вашую актыўную грамадска-палітычную пазіцыю’’.

Беларускае Радыё Рацыя