„ВелаГродна” змагаецца за роварную разметку



У Гародні амаль знікла старая роварная разметка, якая падзяляла ходнікі.

Сітуацыю патлумачыла старшыня грамадскага аб’яднання „ВелаГродна” Юлія Каляда, якая ўваходзіць у каардынацыйную Раду па развіцці роварнага руху пры выканкаме:

– Усё ў свой час. Цяпер у нас у першую чаргу запланавана праца з бардзюрамі і ў далейшым праца з разметкай. Яна не будзе зроблена, як у мінулы раз, па ўсім горадзе, а паўсюдна патроху. Мы вырашылі рабіць яе па-іншаму, у першую чаргу яна будзе адноўлена ці зроблена нанова на Дзевятоўцы. Ёсць розныя фактары, якія ўплываюць на хуткасць, але гэта запланавана. На Дзевятоўцы разметка з’явіцца на вуліцах, на якіх яе не было.

Як паведаміла Юлія Каляда, цяпер рыхтуюцца змены ў правілы дарожнага руху Беларусі, якія павінны палепшыць умовы перамяшчэння раварыстаў у гарадской прасторы.

Беларускае Радыё Рацыя