Велапрабег у Слоніме да Дня Перамогі



Свята Перамогі слонімцы распачалі з велапрабегу. Роўна ў 10 гадзін раніцы сотні раварыстаў сабраліся каля камвольна-прадзільнай фабрыкі. Узрост іх быў самы розны: ад школьнікаў да пенсіянераў.

Потым у суправаджэнні супрацоўнікаў Слонімскага ДАІ калона рушыла па Брэсцкай вуліцы і паехала па іншых вуліцах горада. Свой велапрабег усе яго ўдзельнікі завяршылі ў цэнтры Слоніма каля помніка савецкім воінам і партызанам, якія загінулі падчас Другой сусветнай вайны, і Вечнага агню.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім