Велікодны дабрачынны кірмаш у Берасці



’’Кірмаш цудаў’’ пачаў сваю працу ў Берасці. Яго арганізатары – актывісткі інтэрнэт-старонкі ’’Форум для маці’’. Адная з галоўных мэтаў – гэта дапамога цяжка хворым дзецям, – гаворыць адная з арганізатараў мерапрыемства Святлана Пашалюк:

– Чаканні веснавыя, радасныя. Спадзяемся, што да нас прыйдуць людзі, што іх будзе шмат, што яны тут атрымаюць зарад веснавога, велікоднага настрою. Зробяць дабро – ахвяруюць грошы дзецям. Такія ў нас спадзяванні.

Агулам свае працы прадставілі больш за пяць дзясяткаў удзельнікаў. Наведаць ’’Кірмаш цудаў’’ у Берасці можна цягам гэтых выходных – 28 і 29 сакавіка.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя