Ці магчыма перамагчы тэлеграм-каналы?



У ходзе наведвання Лукашэнкам Гомеля, выступаючы перад ім начальнік абласнога КДБ Мельнікаў заявіў, што ўдзел грамадзян у прызнаных уладамі экстрымісцкіх тэлеграм-чатах, так ці інакш правакуе на здзяйсненне тэрарыстычных актаў. Таму неабходна аператыўна выяўляць усіх, нават самых пасіўных, падпісчыкаў дэструктыўных чатаў.

На думку старшыні Пінскай арганізацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Веранікі Івановай, гэта нечым нагадвае імітацыю бурлівай дзейнасці:

„Бязмэтны працэс, які не будзе мець ніякага выніку, і для мяне гэта параўнальна з бясконцымі пісьмовымі папярэджаннямі, якія выносяцца ў адрас актывістаў – максімум паперы, максімум руху цела, і мінімум выніку. Таксама і барацьба з падпісчыкамі тэлеграм-каналаў. Я думаю, што гэта не дасць ніякага адчувальнага выніку. Гэта момень маральнага ціску, і гэта момант таго, калі праваахоўныя органы ствараюць сваю бачнасць і незаменнасць для органаў улады”.

На звычайных падпісчыкаў тэлеграм-чатаў рэжым звярнуў увагу яшчэ ў кастрычніку, тады прагучалі прапановы сілавікоў прыцягваць не толькі да адміністратыўнай адказнасці, але і крымінальнай.

Беларускае Радыё Рацыя