Вераніка Іванова: Чаму яны праводзяць мітынгі на цэнтральнай плошчы?



У Пінску прыхільнікі перамен ініцыююць пракурорскую праверку, каб высветліць, хто і на якой падставе даў дазвол праўладным грамадскім аб’яднанням правесці 20-га жніўня мітынг у падтрымку Лукашэнкі на галоўнай плошчы. Рашэннем Пінскага гарадскога выканкама гэтае месца не прызначанае для правядзення палітычных мерапрыемстваў.

Сітуацыю каментуе грамадская актывістка, праваабаронца Вераніка Іванова:

– Мы лічым, што гэтае пытанне трэба задаць пракуратуры. І мы будзем звяртацца ў пракуратуру. Няхай яны нам патлумачаць, чаму адным можна праводзіць мітынгі на плошчы, а для другіх гэтае месца забаронена. Мы падавалі чатыры заяўкі. Па двум з іх мы атрымалі адмоўныя адказы. Думаю і двум іншым таксама прыйдуць адмоўныя адказы.

У студзені 2015 года Пінскі гарвыканкам вызначыў пяць месцаў для правядзення мітынгаў і сходаў: летняя эстрада ў гарадскім парку, парк па вуліцы Зоі Касмадзям’янскай, сквер каля помніка “Партызанам Палесся” ды тэрыторыі спартовых комплексаў “ДОСААФ” і “Прыпяць”.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота media-polesye.by