Вераніка Іванова: Галоўная падзея сыходзячага года – пандэмія
Старшыня Пінскай арганізацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Вераніка Іванова называе галоўнай падзеяй сыходзячага года – пандэмію.
Бо менавіта каронавірус цалкам адкрыў вочы грамадству на ўладу, а прэзідэнцкая кампанія стала штуршком да дзеянняў, – гаворыць старшыня пінскіх сацыял-дэмакратаў:
– Людзі як ніколі зразумелі наколькі далёкая ад іх і ад іх патрэбаў улада. І я лічу, што падзеі палітычнай павесткі і падзеі, якія адбыліся пасля – падзеі жніўня, з‘яўляюцца прамым працягам пандэміі каронавіруса. Вельмі востра паўстала пытанне, што чалавечыя патрэбы ўладам не цікавыя. Нам яшчэ больш стала зразумела, наколькі чыноўнікам усё роўна, што адбываецца з намі.
Іванова дадае, што пратэст нікуды не падзеўся, ён застаўся ў галовах грамадзянаў, і новай хвалі вулічнай актыўнасці трэба чакаць на весну 2021 года.
Беларускае Радыё Рацыя
