Вераніка Іванова: Гэта наўмысна ўтвораная фінансавая пастка
Акрамя вялікага тэрміну шэсць гадоў, кожны з чатырнаццаці фігурантаў “пінскай справы” верагодна будзе вымушаны сплаціць амаль каля 40 тысяч рублёў кампенсацыі пацярпелым міліцыянтам. Агульная сума, заяўленая сілавікамі складае 530 тысяч рублёў.
“Гэта наўмысна ўтвораная фінансавая пастка для нашых палітвязняў”, – гаворыць старшыня пінскай арганізацыі сацыял-дэмакратаў Вераніка Іванова:
– Яна будзе выплочвацца салідарным чынам, то бок гэта можа скласціся так, што адзін не плоціць ні капейкі, а хтосьці адзін з іх заплоціць тыя самыя 530 тысяч. То бок гэтая ўся сума плаціцца салідарна. І пакуль яна не будзе выплачаная, ні да аднаго з іх не можа будзе прымененая ні амністыя, ні умоўна-датэрміновае, ні замена рэжыму на больш мяккі.
У дадатак спагнаць кампенсацыю 23 тысячы рублёў за нанесеную шкоду маёмасці патрабуе і пінская камунальная служба.
Беларускае Радыё Рацыя
