Вераніка Іванова: На сённяшні дзень адступаць мне ўжо няма куды



Сына пінскай праваабаронцы, грамадскай дзяячкі Веранікі Івановай не судзілі, але і не знялі абвінавачванні ў напісанні абразлівых каментароў у сацыяльных сетках у бок міліцыянтаў. Сілавікі лічаць, што менавіта Кірыл пакідаў каментары ў тэлеграм-чатах пад мянушкай “Змагар”.

Вераніка Іванова гаворыць, што гэта непасрэдны ціск на яе праз родных людзей:

– Як бы гэта не прагучала, але я ўзлаваная. І кожны раз, калі мяркую, што я ўжо вычарпала свой удзел у пратэсце, можа я сыграла ўжо сваю ролю і больш я не патрэбна. Але адбываюцца такія падзеі, якія гаворыць, што я павінна ў гэтым удзельнічаць, я павінна прыкладваць свае сілы і я не павінна адыходзіць ад гэтага працэсу. На сённяшні дзень адступаць мне ўжо няма куды. Я не адступлю – чым бы мне гэта не агукнулася.

Ці дойдзе справа да суда, так і не вядома, але Кірыла Іванова звальняюць з працы. Наймальнік, а гэта мясцовы мясакамбінат, папярэдзіў сына дзяячкі, што не мае намер падаўжаць з ім кантракт.

Беларускае Радыё Рацыя