Вераніка Іванова: Пінчукі-палітвязні не павінны адчуваць сябе пакінутымі



Старшыня Пінскай гарадской арганізацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Вераніка Іванова адзначае, што зараз чальцы арганізацыі робяць усё магчымае, каб пінчукі-палітвязні не адчувалі сябе пакінутымі.

“Намагаемся неадкладнага вызвалення, бо пасля прысудаў пачнецца помста сілавікоў”, – упэўненая Іванова. Яскравы прыклад таму – лёс палітвязня Святаслава Барановіча:

– Трэба згадаць Святаслава Барановіча, якому за тое, што ён даў “пінка” амонаўцу, адбываў тры гады, большую частку якіх ён правёў у карцары, у бетоннай скрыні без пісем, без кніг, без мінімальных бытавых умоваў. Калі мы нічога не даможамся, то нашы хлопцы асуджаны на такое жыццё.

На сёння вядома пра 13 фігурантаў крымінальнай справы за пратэсты ў Пінску ўноч з 9-га на 10-е жніўня, але колькасць затрыманых павялічваецца. Сем пінчукоў ужо прызнаныя палітычнымі вязнямі.

Беларускае Радыё Рацыя