Вераніка Іванова пра рэпрэсіі: разграбаючы попел, можна зноў распаліць полымя



На Піншчыне кантралюючыя ворганы пачалі масавую праверку недзяржаўных грамадскіх арганізацыяў. Перадусім, пракуратура і падатковая звяртаюць ўвагу на тыя структуры, чые актывісты ці сама арганізацыя, як юрыдычная асоба, нейкім чынам праявілася ў пратэстным руху. На думку старшыні Пінскай арганізацыі сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Веранікі Івановай, ціск на грамадскі сектар толькі ўзмацняецца:

„Рэпрэсіі нарастаюць. Казаць пра зацішша не даводзіцца, і гэта ўжо не столькі прафілактыка, колькі гэта пошук крайніх. Разграбаюць попел, спрабуючы знайсці тыя вуглі, якія яшчэ тлеюць, у надзеі загасіць усё цалкам. Але хачу сказаць, што разграбаючы попел можна зноў распаліць полымя, што можа ў іх і атрымаецца. Будзяць нават тых, хто ўжо адыйшоў з грамадзянскага руху”.

Грамадская дзяячка ўпэўненая, што сектар недзяржаўных арганізацяў неўзабаве будзе зачышчаны татальна і каго не ліквідуюць адразу, то створаць умовы, каб арганізацыі самараспусціліся.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя