Вераніка Іванова: Рэпрэсіі толькі ўзмацняюць



У Пінску працягваюцца акцыі прыхільнікаў перамен. Каб праявіць салідарнасць з затрыманымі і ў адкрытую абмеркаваць падзеі ў краіне – неабыякавыя пінчукі штовечара збіраюцца каля помніка „Партызанам Палесся”.

„Рэпрэсіі толькі ўзмацняюць пазіцыі нязгодных з дзеючай уладай”, – гаворыць адна з лідарак пінскіх прыхільнікаў перамен Вераніка Іванова:

– Людзі, якія дагэтуль былі абыякавымі, якія зусім выпадкова былі ўцягнутыя ў гэту машыну крывасуддзя, яны раззлаваныя. Думаю, што цяпер яны ярчэй будуць выражаць сваё незадавальненне. Я мяркую, што людзі, якія дагэтуль сядзелі дома, будуць далучацца да мірных акцый пратэсту. Людзі, на працэсах у якіх я прысутнічала асабіста, больш за 60.

Сёння пінчукі збіраюцца на Марш адзінства. У знак салідарнасці з Менскам, жыхары Пінска плануюць выйсці на галоўную плошчу горада з кветкамі.

Беларускае Радыё Рацыя