Вераніка Іванова: Трэба чакаць узмацнення рэпрэсій



“Ужо з наступнага тыдня трэба чакаць узмацнення рэпрэсій і ціск на грамадства будзе толькі павялічвацца па меры набліжэння да дня рэферэндума”, – мяркуе старшыня Пінскай гарадской арганізацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Вераніка Іванова.

Паводле яе, сцэнар так званага галасавання відавочны:

-Будзе хваля прэвентыўных рэпрэсій напярэдадні. Я думаю, што самыя палітычна актыўныя грамадзяне будуць на гэты перыяд ізаляваны. У дзяржаўных СМІ будзе створана карцінка, неадпавядаючая рэальнасці. Я думаю, што агучаны будуць вынікі, па якіх народ практычна адзінадушна скажа “за”. І можна так сказаць, што з пункту гледжання паліталогіі, сёння мы рухаемся да адной з формаў ледзь не абсалютнай манархіі. Але чалавечае цярпенне мае свае межы.

Грамадская дзяячка дадае, што рэжым сам знаходзіцца ў страху, памятаючы жнівеньскія падзеі 2020 года. Таму ўлады зробяць усё, каб максімальна пазбегнуць будзь-якіх вулічных акцый.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]