Вераніка Іванова: У жніўні мінулага году я знаходзілася ў вялікай ілюзіі
Год таму ў Пінску на цэнтральнай плошчы адбыўся шматтысячны Народны сход. Пінчукі склалі петыцыю да мясцовых дэпутатаў і гарадскога кіраўніцтва. Перадусім людзі патрабавалі дыялогу і сустрэчы, каб разам выпрацаваць варыянты выхаду з палітычнага крызісу.
Адная са спікераў Народнага сходу, грамадская дзяячка Вераніка Іванова цяпер узгадвае, што на той момант была яшчэ нейкая вера ў сумленнасць прадстаўнікоў улады:
„У жніўні мінулага году я знаходзілася ў вялікай ілюзіі – мне цалкам шчыра здавалася, што сярод праваабарончых ворганаў і чыноўнікаў ёсць дастатковая колькасць прыстойных людзей. І на той момант я шчыра лічыла, што нам не патрэбна люстрацыя, што нам патрэбныя нейкія кропкавыя разбярацельства па дзеяннях канкрэтных людзей. На сённяшні дзень, як бы гэта не прагучала, я ўзлавалася”.
Да кастрычніка 2020 года ў Пінску адбылося тры Народных схода. Удзельнікі складалі адозвы да чыноўнікаў, прапаноўвалі адкрыты дыялог, але ўсё скончылася суцэльнымі рэпрэсіямі.
Беларускае Радыё Рацыя
