Вераніка Іванова: Усе асуджаныя за пінскія падзеі знаходзяцца пад прэсінгам



27-га фігуранта гучнай „Пінскай справы” Алега Ардзюка суд Ленінскага раёна Берасця пакараў 3 гадамі і 6 месяцамі калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі ў тым, што ў першы паслявыбарчы вечар ён браў удзел у „масавых беспарадках” пад будынкам Пінскага гарадскога выканкама.

„Усе асуджаныя за пінскія падзеі 9-га – 10-га жніўня 2020 года знаходзяцца пад сістэмным прэсінгам””, – гаворыць грамадская дзяячка Вераніка Іванова:

– Пазбаўляюць сустрэч, пазбаўляюць пасылак, пазбаўляюць грашовых пераводаў, накіроўваюць іх у карцары, накіроўваюць іх на ПКТ – памяшканне камернага тыпу. Для некалькіх нашых хлопцаў ідзе размова пра больш жорсткія рэжым, як ужо адбылося з Ігарам Салаўём. То бок ідзе дастаткова жорсткае прэсаванне, як кажуць у гэтых колах.

Усе фігуранты „Пінскай справы” прызнаныя праваабарончай супольнасць палітвязнямі. Справа не завершаная і сілавікі працягваюць намаганні, каб выявіць новых фігурантаў.

Беларускае Радыё Рацыя