Вернікі “Новага жыцця” зноў бароняць будынак сваёй царквы



Вернікі пратэстанцкай царквы “Новае жыццё” не пускаюць судовых выканаўцаў у будынак царквы, якая знаходзіцца ў мікрараёне Сухарава ў Менску. Улады патрабавалі ад вернікаў вызваліць памяшканне да 26-га красавіка, аднак людзі не сталі гэтага рабіць, стаўшы на абарону будынка.

Дзясяткі людзей зграмадзіліся перад уваходам у царкву і не пускаюць туды судовых выканаўцаў. Тыя пакуль не ведаюць, што рабіць далей.

Царква “Новае жыццё” паўстала на тэрыторыі Беларусі ў 1992 годзе, а першыя пропаведзі на вуліцах беларускай сталіцы прагучалі на год раней.

Суполка пад назваю “Новае жыццё” належыць да хрысціянаў поўнага Евангелля, яны не прытрымліваюцца аскетызму і вераць, што Божы цуд адбываецца ў звычайным жыцці.

Царква неаднаразова падвяргалася пераследу з боку беларускіх уладаў, яе пастар і іншыя прадстаўнікі неаднаразова штрафаваліся. Улады вінавацяць царкву ў нямэтавым выкарыстанні зямлі і іншых парушэннях. Вернікі сваю віну адмаўляюць і абараняюць царкву.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота svaboda.org