Верніку Іванову дапыталі ў Аддзеле па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю



Старшыню Пінскай арганізацыі сацыял-дэмакратаў Вераніку Іванову выклікалі і дапыталі ў мясцовым Аддзеле па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю (АБЭЗ). Напрыканцы студзеня ў дачыненні да грамадскай дзяячкі пачалася праверка па яе прадпрымальніцкай дзейнасці. Падставай стала заява жыхара Пінска.

Іванова адзначае, што следчыя спрабуюць разварушыць справы шасцігадовай даўніны:

– Так як з падзеяў нядаўніх гадоў ужо няма чаго выціснуць, то яны пачынаюць капацца ў 15-ым  – 16-ым годзе, у перыяд вядзення гаспадарчай дзейнасці. На роўным месцы спрабуюць знайсці склад крымінальнага злачынства. Яго там няма і быць не можа. І я абсалютна ўпэўнена ў адмове ўзбуджэння крымінальнай справы. Але спрабуюць. Гэта элемент застрашвання. Застрашванне і адцягненне сіл.

У мінулым годзе аналагічную праверку ў дачыненні да Івановай правёў Дэпартамент фінансавых расследаванняў і парушэнняў не выявіў. Нядаўна праверку правяла і падатковая інспекцыя і ўсё на падставе заявы ад аднаго ж і таго ж жыхара Пінска.

Беларускае Радыё Рацыя