Веснавая акцыя «Дзень народзінаў дома» 



Любую бяду народ зможа вырашыць супольна: ці то пытанне домакіравання, ці то ратавання цэлай краіны.

Cловы падтрымкі Польшчы, у тым ліку Беластоку і Падляшшу, падчас веснавой акцыі «Дзень народзінаў дома» ў Менску выказалі валанцёры акцыі – каардынатар ініцыятывы «Экаград» Віктар  Янчарэвіч  і старшыня Руху „За Свабоду” Юрась Губарэвіч:

– Перакананы, што ўсё гэта пройдзе, усё міне і ў хуткім часе мы зможам пабачыцца з нашымі сябрамі з Беластоку. Будуць адкрыты межы. Зможам наведаць адзін аднога. Паразмаўляць пра нашыя бягучыя і будучыя справы.

Віктар Янчарэвіч, каардынатар ініцыятывы “Экаград”: Спадзяюся, што на Падляшшы таксама ўсё будзе добра, хутка. Працэс пойдзе на спад. І хутка мы вернемся да нармальнага жыцця.

Падачас акцыі «Экаграду» –  «Дзень народзінаў дома» ў менскім доме № 107 па праспекце Незалежнасці, адбылося ўпарадкаванне дваровай тэрыторыі і дэманстрацыя калекцыі гістарычных фатаграфій Менску на дрэвах.

Беларускае Радыё Рацыя