Відэа-аповед пра Воршу 90-ых



У інтэрнет-прасторы з’явіліся архіўныя відэа-успаміны Алеся Шутава (1970-2016). Краязнаўца і грамадскі дзеяч распавядае пра ўздым палітычнай актыўнасці ў Воршы напачатку 1990 гадоў, які папярэднічаў развалу СССР. 

Алесь Шутаў нарадзіўся ў Воршы 1 верасня 1970 і памёр 5 кастрычніка 2016 года ў Воршы. Гутарка з Алесем Шутавым была запісаная ў лютым 2016 года падчас здымкаў фільма „Орша 1991” – пра блакаду чыгункі ў 1991 годзе.  

Відэа-успаміны Алеся Шутава “Орша 1990-ых” падзяляюцца на часткі: “Сацыяльна-эканамічны стан”, Першыя мітынгі”, “Бел-чырвона-белы сцяг”, “Рэакцыя ўлады”, “Цяпер ці ніколі!”, “Жанчыны”, “Куцеінскі манастыр” “Падзенне імперыі”. 

Беларускае Радыё Рацыя