Відэа з менчуком, які біўся з дываном, стала хітом



Невядомы мужчына замест таго, каб выбіць дыван, схапіўся з ім урукапашную на снезе.

На відэа мужчына б’е дыван нагамі і перакідвае яго праз сябе. На зямлі па некалькі разоў апынаюцца абодва ўдзельнікі „бойкі”.

Ролік на YouTube апублікавала менчанка Віталія Пілюхіна. „Калі твой горшы вораг – гэта дыван. Або як у мяне за вакном вяліся баявыя дзеянні”, – напісала яна ў сваім Instagram.

За два дні відэа на YouTube паглядзелі амаль 400 тысяч разоў.

tut.by