Відэаархіў катаванняў ў расейскіх турмах здабыў беларус
20 гадоў таму
Відэаархіў катаванняў і гвалту ў расейскіх турмах здабыў беларускі айцішнік Сяргей, піша брытанскае выданне The Telegraph. Мужчына знаходзіўся ў турме Саратава, дзе яго прымусілі супрацоўнічаць з кіраўніцтвам. Там ён кіраваў кампутарнай сеткай. А потым змог вывезці відэаархіў, які перадаў праваабаронцам. Шакуючыя відэа пачаў публікаваць сайт Gulagu.net. У РФ па фактах здзекаў над зняволенымі, гвалтоўных дзеянняў распачалі крымінальныя справы, пачаліся адстаўкі.
Заснавальнік Gulagu.net Уладзімір Асечкін назваў беларуса „нашым Эдвардам Сноўдэнам”.
