Вігілія Божага Нараджэння паводле грыгарыянскага календара



Хрысціяне заходніх і частка ўсходніх абрадаў адзначаюць Вігілію Божага Нараджэння. Пасля змяркання ў сямейным коле пачынаюцца святочныя вячэры. Паводле традыцыі, калядная вячэра пачынаецца пасля з’яўлення на небе першай зоркі, якая сімвалізуе Віфліемскую зорку. Вігілія – гэта дзень перад Божым Нараджэннем. Назва ўзнікла ад лацінскага слова “vigilia”, што азначае “чуванне, трыванне”.

Святочная вячэра пачынаецца малітвай. Пазней прысутныя дзеляцца аплаткай і віншуюць адзін аднаго. У гэты дзень прынята дарыць падарункі.

У Польшчы 24 снежня жыццё на вуліцах замірае ў другой палове дня. 25 і 26 снежня – выходныя, крамы таксама не працуюць.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота gosc.pl