Віктар Марчык вылічыў асобаў, якія яго затрымлівалі



У сераду, 22 сакавіка, адзін з кіраўнікоў “Маршу недармаедаў”, які адбыўся ў Слоніме 19 сакавіка, Віктар Марчык напісаў заяву ў пракуратуру Слонімскага раёна. У заяве слонімец напісаў, што яго пасля мерапрыемства груба затрымалі невядомыя асобы і сілком зацягнулі ў цёмна-сіні мікрааўтобус без нумарных знакаў. Да заявы Віктар Марчык дадаў некалькі здымкаў гэтых асобаў, якіх ён апазнаў,  і якія былі на “Маршы недармаедаў”. Вось гэтыя асобы.

Беларускае Радыё Рацыя