Віктар Мостэк: Саветы проста ўдарылі нажом у спіну



75 год таму Чырвоная Армія заняла Пінск. Тады горад над Пінай меў стратэгічнае значэнне, бо тут была база Пінскай рачной флатыліі, якая ахоўвала ўсходнія рубяжы краіны. У момант уваходу бальшавікоў ў Пінск, большасць маракоў накіроўваліся на дапамогу цэнтральнай Польшчы і аказалася ў пастцы.

Сведка вераснёўскіх падзей 1939 году, першы старшыня пінскага Саюзу палякаў Віктар Мостэк называе ўваход саветаў – ударам у спіну:

– Рэч Паспалітая з Саюзам Савецкім мелі заключаную дамову на мір, а калі ў 1939 годзе яшчэ ж польскае войска было, яшчэ быў урад, Саветы проста ўдарылі нажом у спіну, іначай я не разумею, маючы дамову аб ненападзенні.

Чырвонармейцы першым чынам накіраваліся на базу рачной флатыліі, але іх там чакаў супраціў з боку аховы. Пакуль адбывалася сутычка, маракі паспелі затапіць частку суднаў, каб яны не дасталіся ворагу.

 Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

 

[manual_related_posts]