Віктар Сазонаў: Імідж краіны моцна падарваны



Жахлівыя карныя працэсы, якія ідуць цяпер у Беларусі супраць мірных пратэстоўцаў, вядома імкнуцца збіць полымя пратэстаў напярэдадні вясны гэтага году. Але імідж краіны так моцна падарваны, праз гэта, што спробы выкарыстаць некаторыя „разменныя манеты” можа не даць чаканага эфекту для ўладаў, каб палепшыць яго. Напрыклад, магчымасць адмены смяротнага пакарання ў Беларусі, мяркуе праваабаронца з цэнтра „Вясна” Віктар Сазонаў:

– Гэты козыр і трымаўся да неабходнага часу, як разменная манета. Мы, як праваабарончая супольнасць, безумоўна вітаем, калі будзе адменена смяротнае пакаранне. Хай лепш так, чым ніяк. Сусветная міжнародная супольнасць, маю на ўвазе еўрапейскія дэмакратычныя краіны, таксама будзе вітаць. Але нельга блытаць „боб з гарохам”, блытаць з момантам чарговага пераследу. Ну адменяць смяротнае пакаранне, а ў гэты час людзі гінуць на вуліцах. 

„Трэба раздзяляць гэтыя паняцці”, – мяркуе Віктар Сазонаў. Асабліва ў час, калі судовая сістэма не працуе, як трацейская ўлада, а дзейнічае, як карны прыдатак беззаконня.

Беларускае Радыё Рацыя