Віктар Сазонаў: Людзі баяцца штосьці рабіць
Калі б прэзідэнцкія выбары адбыліся сёння, яны былі б найбольш спакойнымі для беларускай улады. Адзначыў у эфіры нашага радыё гарадзенскі сябра абласной суполкі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Віктар Сазонаў.
Агульная геапалітычная сітуацыя ўплывае на дэмакратычныя палітычныя структуры, якія не імкнуцца рэальна ўдзельнічаць у перадвыбарчым працэсе. І гэтак жа думае беларускае грамадства, мяркуе Віктар Сазонаў:
– На фоне тых падзей, якія адбываюцца па сутнасці ў нашым рэгіёне, на фоне вайны на Данбасе, падзеяў пасля майданаўскіх. На гэтым фоне людзі ў роспачы, людзі не ведаюць што рабіць, і людзі нават баяцца штосьці рабіць, каб не было гэтага, каб не з’явілася ў нас „ДНР”, нейкія „зялёныя чалавечкі”, нейкія вайскоўцы.
Пры гэтым Віктар Сазонаў адзначыў, што сітуацыя можа змяніцца ў Беларусі ў любы момант, таму апазіцыя мае быць падрыхтаваная да розных сцэнарыяў.
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі маюць адбыцца не пазней за 15 лістапада. Дэмакратычныя сілы такі і не дайшлі да згоды наконт вылучэння адзінага кандыдата ад апазіцыі.
Беларускае Радыё Рацыя
