Віктара Пракапеню выпусцілі з СІЗА



Бізнэсмэна Віктара Пракапеню выпусцілі з СІЗА вечарам 22 снежня.

У дадзены момант бізнэсмэн знаходзіцца дома. Паводле яго слоў, за час знаходжання ў СІЗА ён схуднеў на 20 кілаграмаў, прачытаў 150 кніг і проста шчаслівы, што цяпер дома, з сям’ёй.

Віктару Пракапеню змянілі меру стрымання – ён адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. Абвінавачванні з яго не знятыя. У Следчым камітэце не змаглі пацвердзіць або абвергнуць інфармацыю.

Аб вызваленні бізнэсмэна стала вядома з сацсетак, гэта пацвердзілі калегі Пракапені з IT-сферы, паведамляе tut.by.