Віктара Сазонава выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе



15 ліпеня ўвечары затрыманага гарадзенскага праваабаронца і публіцыста Віктара Сазонава выпусцілі з ізалятара часовага ўтрымання пад падпіску аб нявыездзе. 

14 ліпеня ў ліку іншага дзясятка праваабаронцаў яго затрымалі па крымінальнай справе, дзе фігуруюць два артыкулы – 342 і 243. Зараз у Сазонава статус падазраванага. У дзень затрымання ператрус адбыўся ў кватэры і офісным памяшканні праваабаронцы, пасля чаго Сазонава забралі на допыт, а потым змясцілі ў ІЧУ.

Беларускае Радыё Рацыя