Віктару Бабарыку ў калоніі адмаўляюць у юрыдычнай дапамозе



Пра гэта паведаміла яго адвакат.

Сёння, 2 жніўня, у 9 гадзін раніцы, як і ў папярэднія наведванні адвакатаў, адвакат Наталля Мацкевіч прыехала да Віктара Бабарыкі ў ПК-1, каб аказаць юрыдычную дапамогу. Начальнік калоніі паведаміў, што спатканне да 17:00 гадзін прадастаўлена быць не можа, бо Віктар Бабарыка знаходзіцца на працы і з яе зняць нельга. Са слоў начальніка, спатканне можа адбыцца ў непрацоўны час да адбою.

Адвакат чакае допуску да падабароннага, пададзена пісьмовая заява з указаннем на тое, што ў сілу артыкула 62 Канстытуцыі кожны мае права ў любы момант карыстацца юрыдычнай дапамогай адваката.

novychas.by